21:36 Кітай надасць Беларусі крэдыт на адзін мільярд даляраў | |||||||||
Па словах намесніка старшыні КНР, старшыня КНР Ху Цзіньтао асабіста даручыў кітайскім службоўцам вывучыць усе прапановы беларускага боку па развіцці сумесных праектаў. "Нам трэба развіваць патэнцыял узаемнага гандлю і прасоўваць супрацоўніцтва па найболей буйнамаштабных праектах і тым самым павялічваць узровень нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Прадстаўнік КНР з задавальненнем адзначыў рашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Кітай падчас Дзён Беларусі на выставе "Шанхай-Экспа" і падкрэсліў, што Ху Цзіньтао гатовы ў любы зручны для абодвух бакоў час ізноў сустрэцца з кіраўніком беларускай дзяржавы. "За 18 гадоў дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем дынаміка двухбаковага супрацоўніцтва дасягнула такіх вынікаў, што можа лічыцца ўзорам адносін паміж дзяржавамі", - лічыць палітык. "У апошні час нашы адносіны ўступілі ў зусім новую фазу. Мы бачым у Беларусі надзейнага партнёра і вернага сябра, развіццё кантактаў з якім заўсёды будзе заставацца цвёрдай і няўхільнай палітыкай кітайскага кіраўніцтва", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Кітай мае намер падтрымаць Беларусь на міжнароднай арэне Сі Цзіньпін заявіў, што Кітайская Народная Рэспубліка гатовая падтрымаць Беларусь пры разглядзе ў Радзе па правах чалавека ААН дакладу пра сітуацыю ў Беларусі, дадаўшы таксама, што Пекін разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Мінскам на міжнароднай арэне і больш цесную каардынацыю замежнапалітычных пазіцый. "Кітай выказвае ўдзячнасць Беларусі за цвёрдую падтрымку на міжнароднай арэне па пытаннях Тайваня, Тыбета, выканання правоў чалавека і процідзеянні сектантам "Фалуньгун", - сказаў намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі. Па словах прадстаўніка КНР, кітайскі ўрад і народ з разуменнем ставяцца да права беларускай нацыі самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Сі Цзіньпін: Беларусь і Кітай падпішуць кантракты на 3,4 млрд. даляраў Па словах намстаршыні КНР, банкі і кампаніі Беларусі і Кітая падчас візіту намесніка старшыні КНР падпішуць сумесныя кантракты на суму 3,4 млрд. даляраў. "Мы сышліся ў меркаванні, што бакі павінны прыкладаць высілкі да развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і вывесці іх на новую прыступку", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Палітык адзначыў, што летась краіны здолелі вытрымаць суровае выпрабаванне сусветным фінансавым крызісам: таваразварот Беларусі і Кітая склаў 870 млн. даляраў і скараціўся на 5,7%, што нашмат менш у параўнанні са зніжэннем таваразвароту з іншымі краінамі.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1410 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |