16:00 Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня | |||||||||
Передає, сайт charter97.org, прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня. За прагаласавалі аднагалосна ўсе 108 «дэпутатаў». Паказальна, як праходзіла абмеркаванне пытання аб даце выбараў у «палатцы». «Дэпутат» Анатоль Глаз прапанаваў правесці выбары 6 красавіка, але яго прапанова не была падтрыманая ніводным «палатачнікам». А «дэпутат» Уладзімір Здановіч адразу ж стаў агітаваць за Аляксандра Лукашэнку. Ён прапанаваў усім «дэпутатам» распавядаць на месцах, як добра жыць пры цяперашняй уладзе. Свой выступ ён скончыў словамі: «Навошта нам хтосьці іншы?». У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца «палатай прадстаўнікоў» не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі сканчаюцца 6 красавіка 2011 года.
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1180 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |