Сб, 2024-12-21, 17:47


Головна Реєстрація RSS PDA   18+
Вітаю Вас, Гість
Новини України
Курси валют в Україні
Прогнози погоди
Новини росії
Навіны Беларусі
Новини світу
Новини економіки
Новини культури та освіти
Новини релігії
Новини спорту
Новини кіно: анонси, скандали, актори
Новини шоу-бізнесу: сенсації, курйози, фото, світське життя
Новини медицини. Здоров'я. Лікарські дива
Новини науки і технології
Автоновини: авто та транспорт
Кримінальні новини і надзвичайні новини
Новини про відпочинок і туризм
Катастрофи та природні катаклізми
Іноземні видання по-українськи
Иностранная пресса по-русски
Цікаві інтерв'ю
Історія українських земель
Відеоматеріали
Анонси. Повідомлення. Прес-релізи
Онлайн ТБ - цікаві телеканали на "Голос UA на РФ" у прямому ефірі
КІНОЗАЛ - фільми і програми українських каналів онлайн
Біографії. Довідки. Рецепти
Новини бізнесу
Дискусії: політичні, національні, любовні і психологічні
Мода, стиль і краса
Все про нерухомість
Архів-календар
Головна » 2010 » Листопад » 4 » Адміністрацыя Лукашэнкі абвінаваціла ЕЗ у арганізацыі рэвалюцыі
21:33
Адміністрацыя Лукашэнкі абвінаваціла ЕЗ у арганізацыі рэвалюцыі
Інші останні Навіны Беларусі на сайті holosUA.com/

Кіраўнік адміністрацыі беларускага дыктатара заявіў, што рэжым не мае намеру выконваць ніякія ўмовы Еўразвяза.

Любы ціск на Беларусь, як з Усходу, так і з Захаду, будзе абсалютна контрпрадуктыўным, заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей, выступаючы 3 лістапада на адкрыцці XIII Менскага форуму, перадае БелаПАН.

Макей падкрэсліў, што Беларусь працягне шлях па дэмакратызацыі і правядзенні рэформаў.

«Але прыярытэтнасць задачаў беларускі народ будзе вызначаць самастойна. Выклікае шкадаванне, што ў стасунках з Беларуссю ў Еўразвязе яшчэ не да канца пазбавіліся ад закарэлых элементаў мыслення, заснаваных на ізаляцыі, санкцыях і нават рэвалюцыях», - сказаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Беларусь, працягнуў Макей, часта папракаюць у тым, што яна «недастаткова дэмакратычная і намеціўся рэгрэс у стасунках з Еўразвязам». «Гэта не мае пад сабой ніякіх падставаў. Калі глядзець на дынаміку стасункаў, дык бачна, што за апошнія два гады адбылося шмат зменаў у параўнанні з папярэднімі 12 гадамі санкцыяў і ізаляцыі», - заявіў ён.

Беларусь мае права чакаць ад Еўразвязу больш канкрэтных крокаў, у прыватнасці адмены санкцыяў, лібералізацыі эканамічных стасункаў і спрашчэння візавых працэдураў, лічыць кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Макей таксама пракаментаваў прапанову кіраўнікоў МЗС Польшчы і Германіі аб дапамозе ў памеры 3 мільярдаў еўра ў выпадку правядзення дэмакратычных выбараў.

«Мільярды дзеля мільярдаў, інвестыцыі дзеля інвестыцыяў нам не патрэбныя. Калі грошы будуць абстаўляць палітычнымі ўмовамі, дык яны нам не патрэбныя», - заявіў ён.

У сваю чаргу кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала заявіў, што Еўразвяз гатовы да шырокамаштабных стасункаў з Беларуссю. «Мы зацікаўленыя ў пазітыўным развіцці суверэннай Беларусі, і паглыбленае супрацоўніцтва з ЕЗ пайшло б гэтаму на карысць, - сказаў Пофала. - Мы распачалі супрацоўніцтва з Беларуссю на высокім палітычным узроўні і хочам яго працягнуць».

У той жа час, адзначыў федэральны міністр па асаблівых даручэннях, прыпыненне санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў з'яўляецца «векселем на будучыню, які яшчэ не быў аплочаны». Ён звярнуў увагу на нявырашанае пытанне з адменай смяротнага пакарання ў Беларусі, што трывожыць Еўразвяз.

Кажучы пра выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі, Пофала падкрэсліў, што яны «стануць выпрабавальным каменем, па якім будзе вымярацца выкананне Беларуссю чаканняў ЕЗ».

«Істотнае ядро дэмакратычных выбараў - змена улады. Так закладзена ў прыродзе дэмакратыі. Якім бы цяжкім не быў адыход ад улады любой партыі», адзначыў Пафала.

Нямецкі палітык прывёў прыклад былога канцлера ФРГ Гельмута Коля, які не быў наноў абраны пасля 16 гадоў знаходжання ля ўлады.

«Не хачу, каб мае словы вытлумачвалі няправільна. Сыход у адстаўку, змена ўлады заўсёды балючая, але гэта неад'емная частка дэмакратыі», - сказаў ён.

Пофала таксама згадаў пра гібель заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна і выказаў надзею, што запрашэнне беларускімі ўладамі экспертаў АБСЕ паспрыяе раскрыццю справы.

XIII Менскі форум «Беларусь і ЕЗ пасля крызісу: выклікі і шанцы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства» праходзіць 3-4 лістапада. Гэтае мерапрыемства штогод арганізуецца Нямецка-беларускім таварыствам і дае магчымасць для сустрэчаў прадстаўнікоў сферы палітыкі, эканомікі і грамадства з Беларусі, Германіі і суседніх еўрапейскіх дзяржаваў.

За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1161 | Додав: holos
Всього коментарів: 0
ЗАЛИШ СВІЙ КОМЕНТАР ПРО ЦЮ НОВИНУ
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]
ТВОЯ ДУМКА ВАЖЛИВА ДЛЯ СВІТУ, ХАЙ ПРО НЕЇ ЗНАЮТЬ ВСІ