21:23 Паганяйла патрабуе праверыць псіхічнае здароўе Лукашэнкі | |||||||||
Юрыст патрабуе стварыць спецкамісіі па медабследаванні дыктатара і пачатку працэдуры яго датэрміновага адхілення ад улады. З такой прапановай вядомы юрыст Гары Паганяйла звярнуўся ў «савет рэспублікі» і «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу», паведамляе «Народная воля». У тэлеперадачах НТВ, «Першы» (Расея), якія вяшчаюць на Беларусь, былі агучаныя звесткі пра тое, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь пакутуе на псіхічнае захворванне: «умерана выяўленая мазаічная псіхапатыя з перавагай рысаў паранаідальнага і дысацыяльнага разладу асобы». У тэлеперадачах мелася спасылка на апублікаваныя даследаванні доктара-псіхіятра з Гародні Шчыгельскага Д. І. Яшчэ ў 2001 годзе ён, спасылаючыся на нормы прафесійнай этыкі і медычнага доўгу, праз СМІ (газеты «Пагоня», «Наша свабода» і інш.) звярнуўся да грамадзян Беларусі і міжнароднай грамадскасці з заявай пра тое, што Аляксандр Лукашэнка пакутуе на псіхічнае захворванне і не можа займаць прэзідэнцкі пост. «Хачу звярнуць увагу на тое, што навукоўцы-спецыялісты вядучай медустановы Расейскай Федэрацыі гэтага профілю - інстытута імя Сербскага (С. Васюкоў, В. Марасанава) публічна пацвердзілі правільнасць і навуковую абгрунтаванасць метадалогіі праведзенага Д. Шчыгельскім даследавання і не выключаюць наяўнасць у А. Р. Лукашэнкі апублікаванага дыягназу псіхічнага захворвання, пра што і распавялі расейскія тэлеканалы, якія вяшчаюць, у тым ліку і на Беларусь, - піша ў сваім звароце да «нацыянальнага сходу» Гары Паганяйла. - Дадзеныя звесткі кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь не абвергнутыя і не даведзеныя да ведама грамадзян, у тым ліку выбарнікаў. Пры такіх абставінах у мяне няма падставаў не давяраць гэтай інфармацыі... Пры адсутнасці выразных і аб'ектыўных звестак, якія аспрэчваюць наяўнасць у Лукашэнкі А. Р. псіхічнага захворвання, якое сведчыць пра стойкую няздольнасць па стану здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, яго абранне на чарговы тэрмін дапусціць нельга, і парламент абавязаны неадкладна прыступіць да працэдуры, выкладзенай у ч. 1 арт. 88 Канстытуцыі. Кіруючыся арт. арт. 2, 3, 7, 21, 22, 40, 97, 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпаведнымі нормамі рэгламентаў абедзвюх палат, прашу прыняць рашэнне па стварэнні спецыяльнай камісіі для выпрацоўкі заключэння аб датэрміновым вызваленні Лукашэнкі А. Р. ад пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стане здароўя. Для звесткі: паводле ч. 1 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стану здароўя ажыццяўляць абавязкі Прэзідэнта. Рашэнне аб датэрміновым вызваленні Прэзідэнта прымаецца большасцю не менш за дзве траціны галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і большасцю не менш за дзве траціны галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамі камісіі».
За матеріалами Голос UA на РФ
Також читайте:
| |||||||||
Категорія: Навіны Беларусі | Переглядів: 1087 | Додав: holos |
Всього коментарів: 0 | |