| Лекары дакладваюць у Міністэрства аховы здароўя, што ўжо каля
дзесяці чалавек памерлі ў Менску ад пнеўманіі, якая стала ўскладненнем
грыпу A(H1N1). |
|
| Міністэрства аховы здароўя адмаўляецца каментаваць выбух пнеўманіі ў
Беларусі, але ўрачы шпіталёў, нарэшце, сталі распавядаць, што
адбываецца на самой справе. |
|
| У Дзень памінання продкаў у Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў
Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Акцыя
была дазволена ўладамі, але міліцыя не дазволіла правесці ва ўрочышчы
мітынг з гукаўзмацняльнай апаратурай. |
|
| Беларусы Чэхіі традыцыйна адзначылі «Дзяды» на Альшанскіх могілках, дзе
пахаваныя прэзідэнты БНР Пётра Крачэўскі і Васіль Захарка, а таксама
спявак Міхась Забэйда-Суміцкі. |
|
| Актывісты «Еўрапейская Беларусь» вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў на праспекце Незалежнасці. |
|
| У сетцы з’явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-й
клінічнай бальніцы, у Камітэце здароўя кажуць, што ўпэўненасці, што
гэта свіны грып пакуль няма. |
|
| Знойдзены прадмет, падобны да другога бартавога самапісца расейскага самалёта, які разбіўся пад Менскам. |
|
| Беларуска Інга
Абрамава навучаецца ў Нямеччыне, але прыехала ў Менск на акцыю 16
кастрычніка. Дзяўчына даслала свае ўспаміны пра тое, што ёй давялося
перажыць падчас арышту. |
|
Поздно вечером в понедельник, 26 октября, при заходе на посадку в аэропорту Минска потерпел катастрофу самолет бизнес-класса BAе-125, принадлежащий российской авиакомпании "С-ЭЙР".
|
| Прэстыжная ўзнагарода Міжнароднага фонду жанчынаў у СМІ у намінацыі
«За мужнасць у журналістыцы» уручаная 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку вядомай
беларускай журналістцы Ірыне Халіп. |
|
| Участковы інспектар, лейтэнант міліцыі скончыў жыццё самагубствам з пісталета Макарава.
Трагедыя
адбылася тыдзень таму. Участковы інспектар, лейтэнант міліцыі,
знаходзячыся на службе, у абед прыехаў да маці ў кватэру і там стрэлам
у галаву з пісталета Макарава застрэліўся
|
|
| «16 кастрычніка сілавыя структуры ажыццявілі беспрэцэдэнтнае
ўмяшанне ў дзейнасць журналістаў», - пракаментавала старшыня БАЖ
блакаванне амапаўцамі працы СМІ падчас разгону акцыі ў Менску. |
|
| Савет міністраў Беларусі адправіў у адстаўку Міхаіла Свянціцкага і Міхаіла Савельева. |
|
| Навіна пра лукашэнкаўскі Patek Philippe трапіла ў праграму «Мурзілкі Live» на «Аўтарадыё». |
|
| Беспрэцэндэнтна жорстка была задушана 16 кастрычніка ў Менску акцыя
апазіцыі. Збітыя і арыштаваныя 30 апазіцыянераў. Збівалі і журналістаў,
зноў не даючы ім здымаць тыя зверствы, якія адбываюцца. |
|
| 16 кастрычніка падчас акцыі Салідарнасці ў Менску быў арыштаваны і збіты кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі. |
|
| 16 кастрычніка спаўняецца чатыры гады, як у Беларусі праходзяць
акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў
апазіцыі. І сёння ў 18.00 беларусы прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менска. |
|
| Асацыяцыя Дзядоў Марозаў здалася ў Мінюст з чыстасардэчным прызнаннем у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. |
|
| Беларускі правіцель прызначыў кіраўнікоў двух найбуйнешых
прыдпрыемстваў – Металургічнага завода і «Беларуськалія», а таксама
шэрага міністэрстваў. |
|
| Філолагі заяўляюць, што пытанне пра родную мову ў анкеце падчас перапісу насельніцтва Беларусі гучыць некарэктна. |
|
|